Беларуская Служба

У славацкім Трэнчыне адкрылася лабараторыя ўстойлівай моды

21.02.2026 18:18
Новая прастора ў цэнтры горада будзе цягам года праводзіць майстар-класы і сустрэчы для жыхароў, папулярызуючы адказнае стаўленне да адзення.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Славацкі Трэнчын стаў месцам стварэння лабараторыі ўстойлівай моды — праекта, які рэалізуецца ў межах праграмы «Еўрапейская сталіца культуры». Новая прастора ў цэнтры горада будзе цягам года праводзіць майстар-класы і сустрэчы для жыхароў, папулярызуючы адказнае стаўленне да адзення.

Адна з ініцыятарак, Вів’ен Бабіцова, адзначыла, што мэта — натхняць і тлумачыць, чаму ўстойлівы падыход да моды мае значэнне. «Мы паказваем канкрэтныя рашэнні: адзеннем можна абменьвацца, набываць яго ў сэканд-хэндах або перарабляць, калі яно перастае нам падабацца. Варта разгледзець гэтыя магчымасці, перш чым купляць новыя рэчы», — падкрэсліла актывістка.

Лабараторыя арганізуе практычныя заняткі па выкарыстанні ўжо існуючых матэрыялаў. Праект адсылае да прамысловых традыцый рэгіёна: раней Трэнчын называлі «горадам моды» дзякуючы шматлікім швейным прадпрыемствам.

iar/эж

За год у Польшчы колькасць крамаў сэканд-хэнд вырасла на 400 пунктаў

13.02.2026 12:46
Гэта рэакцыя на спажывецкія тэндэнцыі і свядомае жаданне быць усё больш экалагічнымі.