Беларуская Служба

Вярхоўны суд ЗША адмяніў некаторыя мыты, уведзеныя Дональдам Трампам 

21.02.2026 16:33
Вярхоўны суд ЗША большасцю галасоў 6 супраць 3 прызнаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перавысіў паўнамоцтвы, уводзячы ранейшыя мыты ў памеры ад 10 да некалькіх дзясяткаў адсодкаў.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль МакронPAP/EPA/Aurelien Morissard / POOL

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што Парыж адаптуецца да новых амерыканскіх мытаў пасля рашэння Вярхоўнага суда ЗША. Палітык падкрэсліў, што вердыкт суда з’яўляецца прыкладам вяршэнства права і балансу ўладаў у дэмакратычных краінах.

«Гэта зусім не дрэнна, што існуюць Вярхоўныя суды і, адпаведна, вяршэнства права. Для тых, хто лічыць, што Вярхоўныя суды — гэта праблема ў палітычным жыцці, гэта добры прыклад таго, як суд прызнаў, што нормы не адпавядаюць канстытуцыі. Мы ўважліва прааналізуем мыты, ацэнім дакладныя наступствы, паглядзім, што можна зрабіць, і адаптуемся. У рэшце рэшт мы хочам і надалей экспартаваць нашы сельскагаспадарчыя і харчовыя прадукты, тавары раскошы, моду, касметыку і прадукцыю авіяцыйнай прамысловасці», — заявіў Макрон.

Вярхоўны суд ЗША большасцю галасоў 6 супраць 3 прызнаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перавысіў паўнамоцтвы, уводзячы ранейшыя мыты ў памеры ад 10 да некалькіх дзясяткаў адсодкаў. Пазней Трамп абвясціў новы ўказ — адзіная стаўка ў 10% на тэрмін да 150 дзён. Пры гэтым асобныя тарыфы на аўтамабілі, сталь, алюміній і прамысловае абсталяванне, якія не былі аспрэчаныя судом, застаюцца ў сіле.

iar/эж