Беларуская Служба

Пасля забойства наркабарона ў Мексіцы ўспыхнулі масавыя беспарадкі

23.02.2026 08:05
Эль Менча быў адным з самых небяспечных наркагандляроў у свеце.
У Мексіцы ўспыхнулі беспарадкі пасля смерці лідара наркакартэляPAP/EPA/Ivan Villanueva

Пасольства Польшчы ў Мексіцы папярэджвае польскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў згаданай краіне, выконваць рэкамендацыі дзяржаўных уладаў па бяспецы.

Папярэджанне звязанае з беспарадкамі, якія ўспыхнулі пасля таго, як спецслужбы краіны сумесна з амерыканцамі ліквідавалі лідара наркакартэлю ў штаце Халіска Немесіа Рубена Асэгерэ Сервантэса, вядомага як Эль Менча.
Беспарадкі распаўсюдзіліся на шэсць мексіканскіх штатаў. Сітуацыя небяспечная, у тым ліку, у курорце Пуэрта-Вальярта на заходнім узбярэжжы.

Эль Менча быў адным з самых небяспечных наркагандляроў у свеце. За яго затрыманне Злучаныя Штаты Амерыкі прапанавалі ўзнагароду ў памеры 15 мільёнаў долараў. Ён абвінавачваўся ў кантрабандзе вялікай колькасці какаіну, фентанілу і метамфетаміну ў ЗША.

аз

Наркабізнес у Польшчы: лавінападобна расце попыт на сінтэтычныя наркотыкі

24.01.2026 16:11
Польскі чорны рынак захапілі «крышталі», якія называюць «какаінам для бедных». Летась паліцыя перахапіла іх удвая больш, чым годам раней.