Біл Гейтс папрасіў прабачэння ў супрацоўнікаў Фонду Гейтса за свае сувязі з сексуальным злачынцам Джэфры Эпштэйнам.Мільярдэр прызнаўся ў памылках, якія кідаюць цень на дзейнасць філантрапічнай арганізацыі, і запэўніў, што не ўдзельнічаў у злачынствах фінансіста, паведаміла газета Wall Street Journal.
«Праводзіць час з Эпштэйнам было вялікай памылкай», – заявіў заснавальнік Microsoft. Ён таксама лічыць памылкай прыцягненне прадстаўнікоў Фонду Гейтса на сустрэчы з ім.
«Я прашу прабачэння ва ўсіх, хто ў гэтым удзельнічаў з-за памылкі, якую я зрабіў», – заявіў бізнесмен.
Гейтс прызнаўся падчас сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі, што ў яго былі два раманы з расіянкамі, знаёмымі з Эпштэйнам, і запэўніў, што жанчыны не з'яўляюцца ахвярамі фінансіста.
«Я не зрабіў нічога незаконнага. Я не бачыў у гэтым нічога незаконнага», – запэўніў мільярдэр.
«У мяне былі раманы: адзін з гульцом у брыдж, з якой я пазнаёміўся на мерапрыемствах па брыджы, і адзін з расійскай вучонай, якая была фізікам-ядзершчыкам, і з якой я пазнаёміўся праз бізнес», – дадаў Гейтс.
«Каб было зразумела, я ніколі не праводзіў час з ахвярамі, з жанчынамі з атачэння Эпштэйна», – заявіў ён.
Прадстаўнік Фонду Гейтса паведаміў Reuters, што Біл Гейтс правёў сустрэчу з супрацоўнікамі, адказаў на шэраг пытанняў «і ўзяў на сябе адказнасць за свае дзеянні», – гаворыцца ў заяве прадстаўніка.
Раней Фонд Гейтса выступіў з заявай, што не даваў Эпштэйну ніякіх грошай і не меў з ім ніякага бізнесу.
Гейтс сказаў, што пачаў сустракацца з Эпштэйнам у 2011 годзе. Ён сцвярджаў, што не правёў належнай праверкі біяграфічных дадзеных Эпштэйна. Гэйтс прызнаўся, што працягваў сустракацца з Эпштэйнам, нягледзячы на занепакоенасць яго тагачаснай жонкі Мелінды Фрэнч Гейтс.
Мільярдэр сказаў, што сустракаўся з Эпштэйнам да 2014 года, лётаў з ім на прыватным самалёце і праводзіў з ім час у Германіі, Францыі, Нью-Ёрку і Вашынгтоне.
«Я ніколі не заставаўся на ноч», – запэўніў Біл Гейтс і падкрэсліў, што ніколі не быў на востраве Эпштэйна.
PAP/яс