Беларуская Служба

Кошты на нафту падскочылі

02.03.2026 13:30
Нафтавыя рынкі нярвова адрэагавалі на ўдары ЗША і Ізраіля па Ірану і іранскія меры ў адказ.
Іран пагражае закрыць Армузскі праліўPAP/EPA/STRINGER

Сусветныя цэны на нафту выраслі пасля нападу на Іран і абмежаванняў на суднаходства ў Армузскім праліве. Кошт сырой нафты маркі Brent часова вырас прыкладна на 10 працэнтаў і перавысіў 82 долары за барэль, а пазней упаў прыкладна да 79 долараў.

У выхадныя (28 лютага – 1 сакавіка) у два судны каля Армузскага праліва патрапілі ракеты, а трэцяе выбухнула. Іран папярэдзіў аб недапушчэнні спынення транзіту праз праліў, а дадзеныя аб руху суднаходства паказваюць, што прынамсі 150 танкераў затрымаліся.

Аналітыкі падкрэсліваюць, што рынак пакуль не панікуе, бо нафтадаздабыча не была галоўнай мэтай нападаў, але працяглы прастой суднаў можа падняць цэны нават вышэй за 100 долараў за барэль.

Група вытворцаў нафты АПЕК+ абвясціла аб павелічэнні здабычы на 206 000 барэляў у дзень з красавіка, каб стрымаць рост цэн.

Праблема ў тым, што каля адной пятай часткі сусветнай нафты і газу праходзіць праз Армузскі праліў. Некаторыя суднаходныя кампаніі абмяжоўваюць плаванне ў рэгіёне і перанакіроўваюць танкеры на больш доўгі маршрут вакол мыса Добрай Надзеі, у той час як страхавыя кампаніі скарачаюць або адклікаюць ваенную страхоўку для суднаходства ў Персідскім заліве.

IAR/аз

Эксперт па Блізкім Усходзе: Сённяшняя аперацыя ў Іране не аднаразовая, яна будзе працягвацца

28.02.2026 12:43
На думку Марціна Кшыжаноўскага, сённяшняя атака на Іран азначае, што дыпламатыі не далі шанцу, і што было прынята рашэнне парушыць міжнароднае права.