Беларуская Служба

Мінула чацвёртая ноч ваеннай аперацыі на Блізкім Усходзе

04.03.2026 07:39
Гэта ўжо чацвёртая ноч іранскіх абстрэлаў Ізраілю і амерыканскіх абʼектаў на Блізкім Усходзе. Ізраіль, у сваю чаргу, працягвае масіраваныя атакі на пазіцыі ў Іране.
          -
Ізраільская сістэма супрацьпаветранай абароны «Жалезны купал» перахапіла іранскую ракету над Тэль-АвівамEPA/ATEF SAFADI Dostawca: PAP/EPA

Беспілотнік выбухнуў каля амерыканскага консульства ў Дубаі. Улады паведамілі пра нязначныя пашкоджанні. Уначы Іран атакаваў амерыканскія ваенныя базы ў Кувейце і Катары.

Улады Кувейта паведамілі пра першую смерць мірнага жыхара ў выніку іранскіх абстрэлаў. Дзяўчынка была паранена асколкамі збітай ракеты. Улады Катара абвясцілі пра арышт 10 чалавек, падазраваных у супрацоўніцтве з Іранам.

Ізраіль і ЗША працягваюць свае атакі на Іран. Апошнія дадзеныя амерыканскіх вайскоўцаў паказваюць амаль 2000 удараў па цэлях у Іране. Сямнаццаць іранскіх ваенна-марскіх суднаў былі знішчаны, у тым ліку адна падводная лодка.

Іран у адказ зладзіў уначы масіраваны абстрэл. Амерыканскія вайскоўцы заяўляюць, што Іран да гэтага часу выпусціў больш за 500 балістычных ракет і здзейсніў удары з выкарыстаннем 2000 беспілотнікаў.

ПР/юл