Беларуская Служба

Расія панесла фінансавыя страты з-за сітуацыі ў Іране

04.03.2026 10:12
Масква падлічвае страты з-за сітуацыі вакол Ірана. Паводле незалежных СМІ, Расія вымушана абмежаваць экспарт збожжа, энергетычных рэсурсаў ды імпарт зброі.
Прэзідэнт Расіі Пуцін сустрэўся ў Маскве з кіраўніком Федэральнага казначэйства АрцюхінымREUTERS

Партал «Медуза»  паведаміў, што з-за зніжэння ўзроўню бяспекі расійскія суднаходныя кампаніі знізілі інтэнсіўнасць суднаходства ў Чорным і Каспійскім морах.

Іран зʼяўляецца адным з найважнейшых атрымальнікаў расійскага збожжа, у першую чаргу пшаніцы. Егіпет, Турцыя, Саудаўская Аравія і Ізраіль таксама закупляюць расійскае збожжа. З-за амерыкана-ізраільскай ваеннай аперацыі ў Іране Расія чакае скарачэння паставак іранскай зброі, якая выкарыстоўваецца супраць Украіны, у першую чаргу беспілотнікаў.

Некаторыя незалежныя расійскія СМІ паведамілі, што пасля таго, як Іран закрыў Армузскі праліў, расійскія судны таксама апынуліся ў доўгай чарзе з некалькіх сотняў суднаў, якія чакалі праходу.

ПР/юл