Беларуская Служба

Абвастраецца венгерска-украінскі канфлікт

06.03.2026 15:20
Сем украінскіх ахоўнікаў будуць высланыя з Венгрыі, паведаміў прадстаўнік венгерскага ўрада па міжнародных справах.
Будапешт Philippe Sonderegger/Shutterstock

Будапешт абвінавачвае Украіну ў адмыванні грошай, нібыта гэта пацвярджаецца тым, што грошы і каштоўнасці перавозілі людзі, звязаныя са спецслужбамі.

Сам Віктар Орбан неаднаразова выказваў меркаванне, што апазіцыйная партыя «Ціса» фінансуецца Украінай.

Тым часам украінскі бок адразу заяўляў, што перавозка наяўных грошай і золата з Вены ва Украіну мела ўсе дазволы і дакументы, якія адпавядаюць міжнародным і венгерскім заканадаўствам.

Кіраўніком канвоя з'яўляўся былы супрацоўнік спецслужбаў, які зараз знаходзіцца на пенсіі. Праца ў банку — яго дадатковая крыніца даходу.

IAR/яс