Беларуская Служба

Трамп: З Іранам не будзе ніякай здзелкі, акрамя безумоўнай капітуляцыі

06.03.2026 18:00
Трамп адзначыў, што новае кіраўніцтва Ірана мусіць быць адобрана ЗША.
     , 6.03.2026
Мусульмане моляцца на вуліцы ў Тэгеране, 6.03.2026EPA/ABEDIN TAHERKENAREH Пастаўшчык: PAP/EPA.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што з Іранам не будзе ніякай здзелкі, акрамя безумоўнай капітуляцыі. Ён напісаў на платформе Truth Social, што пасля таго, як ў Іране будуць абраныя новыя лідары, Злучаныя Штаты і іх саюзнікі будуць працаваць над тым, каб «вярнуць гэтую краіну з мяжы разбурэння».

Трамп адзначыў, што новае кіраўніцтва Ірана мусіць быць адобрана ЗША.

Амерыканскі прэзідэнт абяцаў, што тады краіна можа стаць эканамічна мацнейшай, больш эфектыўнай і магутнейшай, чым калі-небудзь.

«У Ірана будзе вялікая будучыня. Давайце зробім Іран зноў вялікім (MIGA)!» — падсумаваў прэзідэнт ЗША.

IAR/яс