Беларуская Служба

ЗША і Ізраіль упершыню ўдарылі па нафтавых аб'ектах у Тэгеране

08.03.2026 16:51
Ізраільска-амерыканскія налёты на нафтаперапрацоўчыя заводы і нафтасховішчы выклікалі буйныя пажары ў Тэгеране.
  . 8  2026 .
Ахутаны дымам Тэгеран. 8 сакавіка 2026 года. PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Ізраіль і Злучаныя Штаты працягваюць атакі на Іран, а таксама на пазіцыі «Хезбалы» у Ліване. Нафтавая інфраструктура Ірана ўпершыню стала цэллю атакаў з пачатку вайны.

Ізраільска-амерыканскія налёты на нафтаперапрацоўчыя заводы і нафтасховішчы выклікалі буйныя пажары ў Тэгеране. Раней Іран праводзіў дронавыя ўдары па НПЗ у Саудаўскай Аравіі і па прадпрыемствах па вытворчасці ЗПГ у Катары.

Іран таксама зрабіў цэллю атакаў жыццёва важныя для краін Персідскага заліва ўстаноўкі па апрасненні вады. Сурʼёзна пашкоджаны завод па вытворчасці пітной вады ў Бахрэйне. Раней Катар прадухіліў атаку баявых БЛА на аналагічныя абʼекты на сваёй тэрыторыі.

Раней партал Axios са спасылкай на чатыры крыніцы паведаміў аб прасунутых кансультацыях паміж Ізраілем і ЗША адносна спецыяльнай наземнай ваеннай аперацыі.

Па словах крыніц выдання, спецназаўцы дзвюх краін могуць заняць іранскія ядзерныя абʼекты і гарантаваць бяспеку ўрану, які там знаходзіцца. Паводле ацэнак экспертаў, Іран мае такую яго колькасць, якая можа быць выкарыстаная для вытворчасці некалькіх ядзерных бомбаў.

вс