Беларуская Служба

Больш за 300 чалавек былі затрыманыя ў Катары за распаўсюд дэзінфармацыі ў сувязі з канфліктам на Блізкім Усходзе

09.03.2026 16:42
Аўтарытарныя ўлады краін Персідскага заліва кантралююць паток інфармацыі ў сваіх краінах.
a, , 8  2026 .
Дохa, Катар, 8 сакавіка 2026 г.PAP/EPA/HANNIBAL HANSCHKE

Больш за 300 чалавек былі затрыманыя ў Катары па падазрэнні ў распаўсюджванні «зманлівага« кантэнту, а таксама выкліканне трывогі ў грамадстве ў сувязі з канфліктам на Блізкім Усходзе, паведаміла ў панядзелак Міністэрства ўнутраных спраў Катара.

У заяве гаворыцца, што згаданыя асобы былі затрыманыя за «запіс, распаўсюджванне і публікацыю зманлівай інфармацыі», паведамляе агенцтва The Associated Press.

Аўтарытарныя ўлады краін Персідскага заліва кантралююць паток інфармацыі ў сваіх краінах. Яны таксама папярэдзілі жыхароў не здымаць іранскія напады, адзначае New York Times.

З 28 лютага Іран абстрэльвае Катар і іншыя краіны Персідскага заліва ў адказ на амерыкана-ізраільскія ўдары па яго тэрыторыі. Іранскія атакі накіраваныя як на амерыканскія ваенныя базы ў рэгіёне, так і на грамадзянскую інфраструктуру.

PAP/аз

Цэны на нафту перавысілі 100 долараў за барэль

09.03.2026 09:32
Гэта адбылося ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, нагадваюць каментатары.

Выбар Маджтабы Хаменеі новым лідарам Ірана азначае працяг улады кансерватараў

09.03.2026 13:30
Паводле каментатараў, гэта пасыл Вашынгтону, што Тэгеран не мае намеру ісці на саступкі пад ціскам.