Кіеў абяцаў дапамогу краінам Блізкага Усходу ў барацьбе з атакамі Тэгерана. Групы ўкраінскіх экспертаў ужо пабывалі ў трох такіх краінах. Украінцы маюць адносна танную і эфектыўную зброю супраць іранскіх беспілотнікаў — прыкладна 20 тыпаў уласных беспілотнікаў-перахопнікаў.
Групы ўкраінскіх экспертаў наведалі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Катар і Саудаўскую Аравію. За чатыры гады вайны ўкраінская армія навучылася ўважліва сачыць за беспілотнікамі, збіваць іх з дапамогай мабільных брыгад і нейтралізаваць электронным шляхам.
Апошнімі хітамі сталі беспілотнікі, якія збіваюць іншыя беспілотнікі. Сярод іх — P1-Sun, які ляціць з хуткасцю 300 км у гадзіну. Яго эфектыўны радыус складае 15 км. Беспілотнік-перахопнік падлятае да іранскага беспілотніка або яго расійскай мадыфікацыі, выбухае побач з ім і тым самым знішчае яго.
Перавагай украінскага беспілотніка-перахопніка зʼяўляецца таксама яго цана. Каля 1000 долараў за штуку. Гэта больш чым у 1000 разоў танней, чым адна зенітная ракета Patriot.
ав