Узброеныя сілы Саудаўскай Аравіі абвясцілі пра перахоп яшчэ васьмі баявых беспілотнікаў у цэнтры і на ўсходзе краіны. Адзін з іх, як паведамляецца, накіроўваўся ў бок дыпламатычнага квартала Эр-Рыяда. Раней было перахоплена 14 беспілотнікаў, якія нацэльваліся на іншыя абʼекты ў Саудаўскай Аравіі.
У той жа час Ізраіль працягвае авіяўдары па Іране і паўднёвым Ліване. Паводле іранскіх СМІ, у выніку ізраільскага абстрэлу Араку на захадзе краіны загінулі жанчына і дзіця. Ізраіль паведамляе, што за 24 гадзіны ў Іране было знішчана больш за 200 ваенных цэляў. Тым часам у горадзе Зарзір на поўначы Ізраілю больш за 30 чалавек атрымалі раненні ў выніку трапляння аскепкаў ад іранскай ракеты.
Каля 2:00 ночы па мясцовым часе ракеты ўдарылі па жылых дамах у горадзе Зарзір. Жыхары выжылі, бо ў момант атакі знаходзіліся ў бамбасховішчах. Аднак 58 чалавек атрымалі раненні.
«Хезбала» каардынуе ракетны абстрэл Ізраілю з Іранам. Гэта ўжо другая ноч інтэнсіўных абстрэлаў паўночнага Ізраілю. Папярэджанні аб пагрозе таксама прагучалі ў цэнтральнай частцы краіны. Ізраільская армія паведамляе, што большасць ракет нейтралізавана.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паведаміў пра гібель французскага салдата на базе ў Эрбілі ў Іраку. Некалькі салдат атрымалі раненні. База была атакаваная беспілотнікамі ісламскімі баевікамі, звязанымі з Іранам.
Іранскія ўлады заяўляюць, што не спыняць ракетныя абстрэлы і атакі беспілотнікаў, накіраваныя на ізраільскія і амерыканскія базы на Блізкім Усходзе.