Ліванцы спадзяваліся, што на наступным тыдні адбудуцца беспрэцэдэнтныя прамыя перамовы паміж дзвюма краінамі, і падрыхтавалі поўны спіс саступак, на якія яны былі гатовыя пайсці.
У сваю чаргу ізраільскі міністр абароны Ізраіль Кац не толькі не пагадзіўся на гэтую прапанову, але і непасрэдна пагражаў Лівану. Ён сказаў, што Ізраіль можа правесці атакі на ключавую інфраструктуру і забраць частку тэрыторыі ў выпадку, калі Хезбала не будзе тэрмінова раззброены. У бліжэйшыя дні чакаецца ўзмацненне атак на дарогі і масты. Яшчэ далей пайшоў прэм’ер Нетаньяху. Дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла, што ён загадаў арміі падрыхтаваць спіс грамадзянскіх аб’ектаў, атака на якія павінна быць ціскам на ліванскія ўлады.
З 2 сакавіка Ізраіль атакаваў 1200 аб'ектаў у Ліване. Больш за 830 тысяч ліванцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Загінула каля 800 чалавек, больш за сто з якіх — дзеці.
IAR/ав