Падрыхтоўка гандлёвага пагаднення паміж Еўрапейскім Саюзам і Аўстраліяй набліжаецца да завяршэння. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен наведае краіну 23–25 сакавіка, і гэты візіт можа стаць вырашальным для скасавання бар’ераў у ўзаемным гандлі.
Аднак новае пагадненне выклікае занепакоенасць у еўрапейскіх фермераў. У Польшчы найбольш уразлівымі лічацца вытворцы ялавічыны. Як адзначаюць прадстаўнікі галіны, кожнае гандлёвае пагадненне прадугледжвае ўзаемныя саступкі: ЕС адкрывае рынак для сельскагаспадарчай прадукцыі партнёраў у абмен на доступ да іншых сектараў.
Аўстралія імкнецца павялічыць пастаўкі ялавічыны і ягняціны ў Еўропу, у той час як ЕС зацікаўлены ў доступе да крытычна важных мінералаў.
Паводле ацэнак экспертаў, узмацненне канкурэнцыі можа звузіць магчымасці для еўрапейскіх, у тым ліку польскіх, вытворцаў на экспартных рынках і ўнутры ЕС.
iar/эж