Беларуская Служба

Спявак Томас Андэрс з Modern Talking змяніў прозвішча

21.03.2026 16:05
Прозвішча таксама змянілі жонка і дарослы сын артыста. 
     , 2014 .
Томас Андэрс на канцэрце ў Сочы, 2014 год. Крыніца: commons.wikimedia.org/Alexander Veprev/CC BY-SA 4.0

Спявак Томас Андэрс, вядомы як адзін з удзельнікаў дуэта Modern Talking, змяніў прозвішча з-за бюракратычных праблем. Цяпер Томаса Андэрса завуць... Томас Андэрс.

Бернд Вайдунг – гэта сапраўднае імя і прозвішча спевака, вядомага пад псеўданімам Томас Андэрс. Разам з Дзітэрам Боленам ён выступаў на сцэне амаль 20 гадоў, да 2003 года.

У штодзённым жыцці музыкант афіцыйна выкарыстоўваў і прозвішча, і псеўданім, бо гэта было дазволена ў Германіі. Аднак нядаўна змяніўся закон, і ў дакументах дадатковай рубрыкі для другога імя і прозвішча, напрыклад, у пашпарце, не стала. З-за гэтага ў спевака ўзнікалі праблемы з перасячэннем мяжы. У выніку Андэрсу прыйшлося выбраць адно прозвішча і ён выбраў псеўданім, пад якім вядомы ў свеце.

Жонка артыста і яго дарослы сын таксама змянілі прозвішча на Андэрс.

вс