Беларуская Служба

Камандаванне войск ЗША: Магчымасці Ірана пагражаць суднаходству ў Армузскай пратоцы змяншаюцца

22.03.2026 18:16
ЗША ўжо нанеслі ўдары больш чым па васьмі тысячах ваенных цэляў, уключна са 130 іранскімі караблямі.
Армузская пратока Фота: x.com

Паводле ацэнак ваеннага кіраўніцтва ЗША, магчымасці Ірана пагражаць свабодзе суднаходства ў Армузскай пратоцы змяншаюцца.

У Вашынгтоне тлумачаць гэта вынікамі амерыканскіх удараў па іранскіх ваенных аб’ектах. Камандуючы Цэнтральным камандаваннем ЗША Брэд Купер заявіў, што Злучаныя Штаты не спыняць намаганняў, каб забяспечыць разблакаванне пратокі.

 — На пачатку гэтага тыдня мы скінулі мноства бомбаў вагой пяць тысяч фунтаў на падземны аб’ект на ўзбярэжжы Ірана. Іранскі рэжым выкарыстоўваў гэты падземны аб’ект для патаемнага захоўвання супрацькарабельных крылатых ракет, мабільных ракетных установак і іншага абсталявання, якое ўяўляла небяспечную пагрозу для міжнароднага суднаходства. Мы не толькі знішчылі гэты аб’ект, але і ліквідавалі пункты разведвальнай падтрымкі і рэтранслятары радарных ракетных сістэм, якія выкарыстоўваліся для маніторынгу руху суднаў.

Паводле Купера, ЗША ўжо нанеслі ўдары больш чым па васьмі тысячах ваенных цэляў, уключна са 130 іранскімі караблямі.

iar/эж