Беларуская Служба

Пачынаецца пошук ахвяраў Валынскай разні ў вёсцы Вуглы

23.03.2026 09:14
Мэта — вызначэнне месца пахавання, эксгумацыя і генетычная ідэнтыфікацыя ахвяраў.
     ,  -   .
Памятная дошка на Помніку ахвярам злачынстваў, учыненых АУН-УПА супраць польскіх грамадзян. Autorstwa Glaube - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50710862

Пачынаецца праца па пошуку ахвяраў Валынскай разні ў вёсцы Вуглы (укр.: Угли) ў Заходняй Украіне. У траўні 1943 года ўкраінскія нацыяналісты забілі там каля 100 палякаў. Мэта пошукаў — эксгумацыя, ідэнтыфікацыя і годнае пахаванне ахвяраў.

Каманда навукоўцаў пад кіраўніцтвам Анджэя Асоўскага (Andrzej Ossowski) будзе шукаць калектыўнай магілы, дзе больш за 80 гадоў таму былі пахаваны целы палякаў, забітых УПА.

— Мы будзем шукаць магілы некалькіх дзясяткаў чалавек, якія былі забітыя і пахаваныя ў месцы, вызначаным сведкамі.

На месцы пошуку будуць прысутнічаць таксама сем'і ахвяраў, у тым ліку, кіраўнік Асацыяцыі польска-ўкраінскага прымірэння Караліна Раманоўска (Karolina Romanowska), якая дабілася дазволу на пошук. Яна нагадала, што семʼі ахвяр дзесяцігоддзямі чакаюць годнага і хрысціянскага пахавання сваіх блізкіх.

— Гаворка ідзе пра тое, каб згаданыя асобы не былі забытыя, каб іхныя парэшткі не заставаліся ў калектыўнай яме, каб яны нарэшце дачакаліся годнага, хрысціянскага пахавання.

Вызначэнне месца калектыўнай магілы дазволіць неўзабаве пачаць эксгумацыю і правесці ідэнтыфікацыю ахвяр на аснове генетычнага матэрыялу, сабранага ў жывых членаў семʼяў.

У мінулым годзе Украіна адмяніла шматгадовую забарону на пошук і эксгумацыю польскіх ахвяраў Валынскай разні.

IAR/аз