Беларуская Служба

Іран пагражае ўдарыць па ізраільскіх і амерыканскіх універсітэтах на Блізкім Усходзе

30.03.2026 07:57
Амерыканскія ўніверсітэты на Блізкім Усходзе пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне пасля таго, як 29 сакавіка Іранская рэвалюцыйная варта агучыла пагрозы ўдарыць па амерыканскіх і ізраільскіх ўніверсітэтах у рэгіёне.
Пасля ракетнага ўдару Ірана на поўдні Ізраіля падымаецца дымFoto: REUTERS

Гэта лічыцца адказам на нядаўнія атакі на два ўніверсітэты ў Іране.

— Мы раім усім супрацоўнікам, выкладчыкам і студэнтам амерыканскіх універсітэтаў у рэгіёне, а таксама жыхарам навакольных раёнаў знаходзіцца на адлегласці не менш за адзін кіламетр ад кампусаў, — гаворыцца ў нядзельнай заяве Рэвалюцыйнай вартs, апублікаванай іранскімі СМІ.

Амерыканскі ўніверсітэт Бейрута (АУБ), адзін з найважнейшых універсітэтаў на Блізкім Усходзе, часова закрыў свой кампус і абвясціў пра дыстанцыйнае навучанне на панядзелак і аўторак. Шпіталь АУБ працуе ў звычайным рэжыме. Іншыя амерыканскія ўстановы ў рэгіёне, у тым ліку Амерыканскі ўніверсітэт у Багдадзе, прынялі падобныя рашэнні. Адзін з яго студэнтаў, Мухамед, кажа:

«Насамрэч, у нас ужо два тыдні праводзяцца заняткі онлайн, з таго часу, як мы вярнуліся з канікул. Большасць выкладчыкаў зʼехалі, як толькі пачалася вайна ў Іране. Шчыра кажучы, мы не асабліва турбуемся пра пагрозы. Акрамя таго, мы лічым, што калі адбудзецца атака, то, хутчэй за ўсё, яна будзе на ўніверсітэты ў Ізраілі або краінах Персідскага заліва. Іран не будзе атакаваць універсітэт у Іраку», — без ваганняў кажа Мухамед.

Універсітэты ў Ізраілі зараз на велікодных канікулах, але заняткі там таксама праводзіліся онлайн раней. Тое ж самае тычыцца філіялаў амерыканскіх універсітэтаў у Абʼяднаных Арабскіх Эміратах, Катары, Бахрэйне і іншых краінах Блізкага Усходу.

Тэхналагічны ўніверсітэт у Ісфахане быў разбомблены ў нядзелю і раней у сераду. Тэгеранскі ўніверсітэт навукі і тэхналогіяў быў разбомблены ў суботу. Будынкі былі разбураны, але ахвяр не было.

ПР/юл