Прэзідэнт ЗША, знаходзячыся на борце самалёта Air Force One, заявіў журналістам, што, часткова з-за змены кіраўніцтва Ірана, ён лічыць, што пагадненне з Тэгеранам будзе неўзабаве дасягнутае.
— Я думаю, што мы дасягнём з імі пагаднення. Я ўпэўнены ў гэтым, хоць, вядома, магчыма, што гэтага не адбудзецца. Але ўжо адбылася змена прадстаўнікоў рэжыму, таму што некаторыя з папярэдняга вышэйшага кіраўніцтва ўжо былі знішчаны. Усе яны сышлі. Іншыя, хто прыйшоў пазней, амаль мёртвыя. Тыя, з кім мы маем справу зараз, — гэта іншыя людзі, чым тыя, каго мы калі-небудзь бачылі раней. Гэта зусім іншыя людзі, якія здаюцца значна больш разумнымі.
Пакістанскія ўлады, якія спрабуюць выступіць пасрэднікамі паміж бакамі, таксама абвясцілі, што ў бліжэйшыя дні могуць адбыцца «значныя перамовы», накіраваныя на спыненне канфлікту на Блізкім Усходзе.
Аднак, паводле паведамленняў, амерыканскія войскі ўмацоўваюць свае пазіцыі ў рэгіёне, і Тэгеран папярэдзіў, што прыме меры ў адказ, калі амерыканскія салдаты ўвойдуць на яго тэрыторыю. Спікер парламенту Ірану Махамад Бакер Калібаф абвінаваціў Вашынгтон у супярэчлівых дзеяннях: пра гатоўнасць да перамоў і адначасова падрыхтоўку да наземнай аперацыі.
ПР/юл