Ізраіль створыць буферную зону на поўдні Лівана і будзе кантраляваць тэрыторыю да ракі Літані нават пасля заканчэння баёў з Хезбалой, заявіў міністр абароны Ізраіль Кац. Ён дадаў, што нават пасля вайны 600 тысяч ліванцаў з гэтага раёна не змогуць вярнуцца ў свае дамы.
Міністр абароны Ізраілю заявіў, што ізраільскія войскі возьмуць пад кантроль гэты раён, ліквідуюць там падраздзяленне Хезбалы і знішчаць зброю, якая там знаходзіцца. Міністр заявіў, што ўсе дамы ў ліванскіх памежных гарадах будуць разбураны.
— Па ўзоры Рафаха і Бейт-Хануна ў сектары Газа, каб раз і назаўсёды ліквідаваць пагрозы ўздоўж мяжы, — сказаў ён.
Адначасова Ізраіль абстрэльвае паўднёвы Ліван і даліну Бекаа. Ліванская штодзённая газета «L'Orient Le Jour» паведамляе, што ізраільская армія выкарыстоўвае фосфарныя бомбы ў горадзе Набатыя. Іх выкарыстанне забаронена ў населеных пунктах з-за рызыкі моцных апёкаў.
Тэрыторыя Лівана, дзе Ізраіль мае намер стварыць «буферную зону», займае прыблізна 850 квадратных кіламетраў. Тут жыве каля васьмі працэнтаў насельніцтва краіны, а многія ліванцы маюць у гарах другое жыллё. У межах вызначанай зоны таксама знаходзіцца старажытны горад Тыр з насельніцтвам прыблізна 80 тысяч чалавек.
ав