Беларуская Служба

Упершыню за больш чым 50 гадоў касманаўты адправяцца ў падарожжа вакол Месяца

02.04.2026 15:15
За запускам ракеты і касмічнага карабля Orion сачыла амаль 400 тысяч чалавек.
     Orion
Запуск ракеты і касмічнага карабля OrionPAP/EPA/CRISTOBAL HERRERA-ULASHKEVICH

Місія Artemis II — першае за больш чым 50 гадоў падарожжа вакол Месяца — стартавала з мыса Канаверал у штаце Фларыда.

Карабель Orion, які адправіўся ў касмічную місію, цяпер знаходзіцца на калязямной арбіце. Ён застанецца там на працягу бліжэйшых 24 гадзін. За гэты час экіпаж карабля правядзе неабходныя даследаванні.

Калі ўсё пойдзе добра, члены місіі Artemis II атрымаюць зялёнае святло на палёт у напрамку Месяца. Дзякуючы таму экіпаж паб’е рэкорд найбольшай адлегласці знаходжання ад Зямлі — больш за 400 тысяч кіламетраў.

— Экіпаж зараз знаходзіцца пад строгім наглядам Касмічнага цэнтра ў Х'юстане. Перад намі шмат выклікаў. Кожны крок уважліва кантралюецца, каб гарантаваць бяспеку касманаўтаў, — сказаў кіраўнік Нацыянальнай адміністрацыі аэранаўтыкі і космасу Джарэд Айзекман.

Турысты з усяго свету прыехалі паглядзець запуск ракеты і касмічнага карабля Orion з мыса Канаверал. За запускам ракеты сачыла амаль 400 тысяч чалавек.

IAR/аз