Беларуская Служба

Вайна на Блізкім Усходзе: ЗША цэляцца па электрастанцыях, Іран заявіў аб збіцці F-35

03.04.2026 08:20
Заявы аб узмацненні абстрэлаў крытычнай інфраструктуры ў Іране прывялі да павышэння інтэнсіўнасці іранскіх атак на Ізраіль і краіны Персідскага заліва. 
     .
Сляды снарадаў у небе над Ерусалімам. Фота: PAP/EPA/ABIR SULTAN

Прэзідэнт Трамп абвясціў аб узмацненні авіяўдараў па іранскай крытычна важнай інфраструктуры. Тым часам улады Тэгерана заявілі, што над цэнтральнай часткай краіны быў збіты другі амерыканскі знішчальнік F-35. Гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная амерыканскімі ўладамі.

Заявы аб узмацненні абстрэлаў крытычнай інфраструктуры ў Іране прывялі да павышэння інтэнсіўнасці іранскіх атак на Ізраіль і краіны Персідскага заліва. Амерыканская армія разбамбіла нядаўна дабудаваны мост на ўскраіне Тэгерана. Мэтамі амерыканскіх нападаў цяпер з’яўляюцца, у тым ліку, іранскія электрастанцыі. Іран нацэліў на офісы амерыканскіх кампаній на Блізкім Усходзе. Ракеты трапілі, між іншым, у будынкі, дзе знаходзяцца серверы Amazon.

Іран таксама атакаваў адзін з нафтаперапрацоўчых заводаў у Кувейце. Дроны выклікалі там пажар. Учора (чацвер, 2 красавіка) у аэрапорце Кувейта зноў гарэлі паліўныя бакі. Грамадзянам ЗША загадана неадкладна пакінуць Ірак, дзе, паводле выведкі, могуць адбыцца тэрарыстычныя напады на амерыканскія кампаніі. За апошнія 24 гадзіны «Хезбала» нанесла больш за 60 ракетных удараў па Ізраілю.

IAR/нг

Канцлер Германіі дыстанцуецца ад Трампа. Берлін ужо баіцца помсты Вашынгтона

01.04.2026 10:24
Мерц публічна дыстанцуецца ад Трампа па пытанні вайны з Іранам, што выклікае ўсё большы гнеў прэзідэнта ЗША.

Трамп стаміўся ад вайны і заяўляе аб хуткім спыненні аперацыі

01.04.2026 15:03
Эксперт кажа, што гэта будзе паразай для ЗША ды значнае ўмацаванне пазіцыі Ірану ды Кітая ў рэгіёне. Пры гэтым, Еўропа можа вярнуцца да дыпламатыі ў адносінах з Тэгеранам.