Беларуская Служба

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс прыбыў у Венгрыю напярэдадні выбараў

07.04.2026 13:05
Гэткі крок успрымаецца, як доказ падтрымкі Віктара Орбана з боку амерыканскай адміністрацыі.
      ()  -    a ( )          , , 7  2026 .
Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта (справа) вітае віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнсa (у цэнтры) і другую лэдзі Ушу Вэнс у міжнародным аэрапорце ў Будапешце, Венгрыя, 7 красавіка 2026 г.PAP/EPA/Zsolt Szigetvary

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс афіцыйна пачаў двухдзённы візіт у Венгрыю, які праходзіць усяго за некалькі дзён да парламенцкіх выбараў у згаданай краіне і ўспрымаецца, як падтрымка прэм'ера Віктара Орбана, які з усіх сіл змагаецца за працяг улады ў краіне.

Амерыканскага віцэ-прэзідэнта сустрэў у аэрапорце Будапешта міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта. Затым Джэй Дзі Вэнс адправіўся на Замкавую гару, каб сустрэцца з прэзідэнтам Венгрыі.

Пасля размовы з Віктарам Орбанам абодва палітыкі адкажуць на некалькі пытанняў журналістаў. Запланаваны таксама выступ віцэ-прэзідэнта ЗША ў рамках Дня амерыкана-венгерскай дружбы. Аднак, паводле крытыкаў, гэта на самой справе будзе мітынг прыхільнікаў Віктара Орбана і яго партыі «Фідэс».

Лідар апазіцыйнай партыі «Павага і свабода» (TISZA) Петэр Мадзьяр напісаў у сацсетках, што калі Джэй Дзі Вэнс прыбыў у Будапешт, каб падтрымаць «Фідэс» у кампаніі, то венгерская дзяржава не павінна аплачваць яго знаходжання ў краіне.

IAR/аз

Кіруючая ў Венгрыі партыя Віктара Орбана робіць усё магчымае, каб скампраметаваць апазіцыю

03.04.2026 14:32
Магчыма, яе прадстаўнікі развешвалі плакаты з антыўкраінскім наратывам.