Беларуская Служба

ЗША і Іран дамовіліся пра двухтыднёвае перамір’е

08.04.2026 08:14
Дональд Трамп адзначыў, што рашэнне прынята пасля кансультацый з Пакістанам і ў сувязі з тым, што ЗША «выканалі ўсе ваенныя задачы».
Армузскі праліўFoto: Autorstwa Jacques Descloitres, MODIS Land Rapid Response Team, NASA/GSFC - Cropped from: http://visibleearth.nasa.gov/view_rec.php?id=2363, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org

ЗША і Іран дасягнулі дамоўленасці аб часовым спыненні баявых дзеянняў на два тыдні. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле яго, Вашынгтон прыпыняе ўдары па Іране пры ўмове, што будзе гарантаваны бяспечны праход суднаў праз Армузскую пратоку.

Дональд Трамп адзначыў, што рашэнне прынята пасля кансультацый з Пакістанам і ў сувязі з тым, што ЗША «выканалі ўсе ваенныя задачы». Палітык таксама паведаміў, што Іран прапанаваў «працаздольны» мірны план з дзесяці пунктаў, які можа стаць асновай для доўгатэрміновага пагаднення.

Тэгеран пацвердзіў гатоўнасць да перамір’я і заявіў пра адкрыццё пратокі для суднаходства. У Іране таксама сцвярджаюць, што план прадугледжвае змякчэнне санкцый і новыя ўмовы праходу суднаў.

Перамовы паміж бакамі павінны адбыцца 10 красавіка ў Ісламабадзе. Ізраіль, паводле паведамленняў СМІ, таксама далучыцца да часовага спынення ўдараў, за выключэннем тэрыторыі Лівана.

iar/pap/эж