Беларуская Служба

Абвешчаны пераможцы World Press Photo: 42 найлепшыя здымкі свету

09.04.2026 16:19
Сярод больш чым 57 тысяч здымкаў, дасланых фатографамі з усяго свету, выбраны 42 самыя лепшыя.
   EPA     World Press Photo Award 2026      ,    .              , 27  2025 . ( 9  2026 .).
Гэтае фота фатографа EPA Махамеда Сабера атрымала ўзнагароду World Press Photo Award 2026 года ў катэгорыі «Адзінкавае фота Заходняй, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі». Палестынцы б'юцца за мяшкі з мукой з грузавіка з гуманітарнай дапамогай у сектары Газа, 27 ліпеня 2025 г. (перавыдадзена 9 красавіка 2026 г.). EPA/MOHAMMED SABER Źródło: PAP/EPA.

Здымкі прадстаўляюць максімальна поўную карціну таго, што адбываецца ў свеце. Панда, злоўленая фатографам у лесе, распавядае гісторыю 2 тысяч прадстаўнікоў гэтага віду, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Мужчына, які крычыць на фоне пажару комплексу жылых дамоў у Ганконгу, шукае сваю жонку.

Параненая ўкраінка ў крыві пасля расійскай атакі. Пажылая адзінокая жанчына размаўляе з робатам.

— Пытанне ў тым, што мы як грамадства не гатовыя ўбачыць, а што гатовыя ігнараваць. Фатографы выканалі сваю працу. Цяпер ад нас залежыць, як мы паглядзім на зафіксаваную сітуацыю, — сказала старшыня журы конкурсу World Press Photo Кіра Поляк.

На конкурс было прадстаўлена больш за 57 тысяч фотаздымкаў, зробленых у мінулым годзе. Журы адабрала 42 фотаздымкі, якія прадстаўляюць кожны кантынент. Іх можна паглядзець на сайце World Press Photo. Журы абярэ фота года 23 красавіка ў Амстэрдаме.

IAR/яс