Прэм’ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш абвінаваціў найбуйнейшыя нафтавыя кампаніі Чэхіі — польскі Orlen і венгерскі MOL — у неабгрунтаваным павышэнні гуртавых цэн на паліва, нягледзячы на падзенне цэнаў нафты на сусветных рынках.
—Калі кошт нафты знізіўся на 15%, найбуйнейшыя гульцы — Orlen і MOL — незразумелым чынам паднялі аптовыя цэны. Мне гэта не падабаецца, і я чакаю іх істотнага зніжэння, — заявіў Бабіш.
Чэшскі палітык заклікаў кампаніі неадкладна знізіць цэны на запраўках і нагадаў, што нядаўна ўрад Чэхіі перадаў Orlen 100 тысяч тон нафты са стратэгічных рэзерваў.
У адказ канцэрны Orlen і MOL адхілілі крытыку, заявіўшы, што іх цэнавая палітыка адпавядае рынкавым умовам.
З 8 красавіка ў Чэхіі дзейнічае рэгуляванне цэн на паліва, аднак у многіх рэгіёнах істотных зменаў пакуль не заўважана.
iar/эж