11 красавіка ў сталіцы Пакістана Ісламабадзе пачынаюцца мірныя перамовы паміж Злучанымі Штатамі і Іранам. Ад гэтых размоваў залежыць працягласць спынення агню на Блізкім Усходзе. Аднак чаканні абодвух бакоў цяжка ўзгадніць.
Амерыканскую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэзідэнт Дж. Д. Вэнс. Іранскую дэлегацыю ўзначальваюць міністр замежных спраў Ірану Аабас Арагчы і спікер парламенту Махамад Галібаф. Іранскае інфармацыйнае агенцтва «Tasnim» паведамляе, што Тэгеран накіраваў у Ісламабад 71 чалавек.
Паводле папярэдніх паведамленняў, чакаецца, што дэлегацыя спачатку правядзе асобныя сустрэчы з прэмʼер-міністрам Пакістану. Пакістанскія ўлады настойваюць на тым, што спроба двух бакоў пачаць перамовы ўжо зʼяўляецца поспехам.
Іран і ЗША прыбылі ў Ісламабад з рознымі чаканнямі. Іран да апошняй хвіліны настойваў на тым, што перамовы не пачнуцца, пакуль Ізраіль не спыніць абстрэл Лівана. Амерыканцы становяцца ўсё больш нецярплівымі з-за адсутнасці прагрэсу ў адкрыцці Армузскай пратокі. Катарская тэлекампанія «Аль-Джазіра» паведамляе, што паміж дэлегацыямі пануе атмасфера недаверу. Віцэ-прэзідэнт Вэнс перад сустрэчамі заявіў, што амерыканцы не дазволяць сябе «падмануць». Такое стаўленне з абодвух бакоў, хутчэй за ўсё, не дапаможа мірным перамовам.
ПР/юл