Беларуская Служба

Субота – апошні дзень выбарчай кампаніі ў Венгрыі

11.04.2026 09:11
У нядзелю ў Венгрыі адбудуцца парламенцкія выбары. У гэтай краіне няма перыяду выбарчай цішыні, таму палітычная барацьба працягваецца.
     -
У Будапешце прайшоў пратэст супраць прэм'ер-міністра Венгрыі Орбана напярэдадні парламенцкіх выбараўREUTERS

Як і кожны дзень гэтай кампаніі, лідар апазіцыйнай партыі «Ціса» Петэр Мадзьяр сёння сустрэнецца з выбарцамі ў некалькіх гарадах, на гэты раз ва ўсходняй Венгрыі. Яго апошняя сустрэча адбудзецца ўвечары ў другім па велічыні горадзе краіны — Дэбрэцэне. 

Прэмʼер-міністр Венгрыі і яго партыя будуць спрабаваць атрымаць як мага больш галасоў у традыцыйна ліберальным і непрыхільным «Фідэш» Будапэшце. На Замкавай гары сёння запланаваны мітынг. Прэмʼер-міністр Орбан выступіць з міністрам замежных спраў Петэрам Сіярта і міністрам транспарту і будаўніцтва Яношам Лазарам. Таксама выступяць некалькі поп-зорак, звязаных з урадавым лагерам.

Гэта рэакцыя на ўчорашні (10/04) Вялікі канцэрт дэмантажу сістэмы, дзе больш за сто тысяч чалавек выказалі сваю рашучую нязгоду з шаснаццацігадовай палітыкай цяперашняга ўраду.

ПР/юл