Беларуская Служба

Мірныя перамовы паміж ЗША і Іранам у Ісламабадзе закончыліся правалам

12.04.2026 10:03
Амерыканская дэлегацыя пакінула Пакістан.
   .
Перамовы ў Ісламабадзе праваліліся. PAP/EPA/SOHAIL SHAHZAD

Мірныя перамовы паміж Злучанымі Штатамі і Іранам, якія працягваліся 21 гадзіну ў Ісламабадзе, завяршыліся без выніку. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс (J. D. Vance) адразу пасля заканчэння сустрэчы  піша «Telegraph».

Паводле яго слоў, амерыканская дэлегацыя пакінула Пакістан пасля таго, як прадставіла Ірану «канчатковую і найлепшую прапанову», якую Тэгеран адмовіўся прыняць.

— Мы не дасягнулі пагаднення. І гэта дрэнная навіна для Ірана значна больш, чым для ЗША, — адзначыў Вэнс.

Ён падкрэсліў, што бакі застаюцца далёкімі ад кампрамісу, асабліва ў пытанні ядзернай праграмы. Паводле Вашынгтона, Іран не даў доўгатэрміновых гарантый адмовы ад распрацоўкі ядзернай зброі.

У Міністэрстве замежных спраў Ірана перамовы назвалі «інтэнсіўнымі» і абвінавацілі ЗША ў празмерных патрабаваннях. Іранскія ўлады заявілі, што пакуль не плануюць новага раўнда ядзерных кансультацый з Вашынгтонам, хоць «дыпламатыя ніколі не спыняецца».

Гэта былі першыя перамовы такога ўзроўню паміж дзвюма краінамі пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 года.

На фоне правалу перамоў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пакуль не выступіў з афіцыйнай заявай. Аднак у сацыяльных сетках ён апублікаваў артыкул, у якім дапускаецца магчымасць марской блакады Ірана, у тым ліку ў раёне Армузскай пратокі.

Тым часам Саудаўская Аравія паведаміла пра аднаўленне поўнай магутнасці нафтаправода «Усход–Захад» пасля нядаўніх нападаў. У Ліване ж за апошнія суткі, паводле мясцовых уладаў, у выніку ізраільскіх удараў загінулі дзясяткі чалавек, нягледзячы на раней абвешчанае спыненне агню.

нг


 

ЗША прапануе перакінуць на Блізкі Усход адну з дзвюх РСЗА Patriot, размешчаных у Польшчы — СМІ

31.03.2026 11:23
Важна перш за ўсё развіваць магчымасці ўласнай вытворчасці зброі.

Польская рэакцыя на перамір'е паміж Іранам і ЗША. «Злучаным Штатам патрэбная наша дапамога, але не ў вайне»

09.04.2026 17:12
Роля саюзнікаў не ў тым, каб пагаджацца, калі сябар здзяйсняе сур'ёзныя памылкі.