Беларуская Служба

Польшча імкнецца павялічыць прысутнасць польскіх кампаній на карэйскім рынку

13.04.2026 11:01
Развіццё супрацы з Паўднёвай Карэяй у ключавых сектарах эканомікі, гэта мэта візіту прэм’ера Дональда Туска ў Сеуль.
Прэм'ер Польшчы Дональд Туск і прэзідэнт Рэспублікі Карэя Лі Чжэ МёнPAP/Krystian Maj/KPRM

З сённяшняга дня польска-карэйскія адносіны маюць характар «усеабдымнага стратэгічнага партнёрства», пра гэта сведчыць дэкларацыя, якую сёння (13 красавіка) ў Сеуле падпісалі прэм'ер Польшчы Дональд Туск і прэзідэнт Рэспублікі Карэя Лі Чжэ Мён.

Дамова прадугледжвае пашырэнне супрацоўноцтва ў сферах абароны, паставак энергіі, інфраструктуры, а таксама навукі і тэхналогій.

- Нашыя краіны шмат гадоў будуюць асаблівыя адносіны, як у эканамічнай так і геапалітычнай сферах, – падкрэсліў прэмʼер Дональд Туск у Сеуле.

Палітыкі дамовіліся, што абодва бакі будуць працаваць над устойлівымі эканамічнымі адносінамі, каб абедзве краіны атрымлівалі аднолькавую карысць ад узаемнага супрацоўніцтва.

Як абвясціў Дональд Туск, доступ польскай прадукцыі на паўднёвакарэйскі рынак будзе пашыраны. Гэта таксама будзе тычыцца польскага экспарту прадуктаў харчавання.

У сваю чаргу прэзідэнт Лі Чжэ Мён падкрэсліў, што карэйскія кампаніі зацікаўленыя ўдзелам у важных інвестыцыях у Польшчы.

- Карэйскія кампаніі, якія інвестуюць у Польшчу ў сектар акумулятараў для электрамабіляў, выходзяць на польскі рынак. Я папрасіў прэмʼера Туска аб падтрымцы польскага ўрада для нашага бізнесу. Я таксама папрасіў надаць асаблівую ўвагу таму, каб нашыя кампаніі маглі ўдзельнічаць у ключавых інфраструктурных праектах у Польшчы, такіх як будаўніцтва злучэння з новым аэрапортам і мадэрнізацыя трамвайнага парку ў Варшаве, – заявіў прэзідэнт Лі Чжэ Мён.

Палітыкі пагадзіліся з тым, што стабілізацыя глабальных ланцужкоў паставак мае вырашальнае значэнне ва ўмовах крызісу, выкліканага вайной на Блізкім Усходзе. Яны таксама падкрэслілі неабходнасць умацавання супрацоўніцтва ва ўмовах росту нявызначанасці ў галіне глабальнай бяспекі.

IAR/аз

«Рускія ідзіце дамоў!». Дональд Туск павіншаваў венгерскую апазіцыю з перамогай на выбарах

13.04.2026 07:53
Паводле ранейшых абяцанняў, са сваім першым замежным візітам Петэр Мадзьяр павінен адправіцца ў Польшчу.