Беларуская Служба

Венгрыя: урад партыі, якая перамагла на выбарах, спыніць вяшчанне дзяржаўных СМІ

15.04.2026 10:08
Былая апазіцыя атрымала большасць у парламенце.
    .
Лідар партыі "Ціса" Петэр Мадзьяр.Фота: PAP/EPA/TIBOR ILLYES

Петэр Мадзьяр (Péter Magyar), лідар партыі «Ціса» (TISZA), якая перамагла на парламенцкіх выбарах, заявіў у інтэрв’ю дзяржаўнаму Radio Kossuth, што яго ўрад спыніць вяшчанне дзяржаўных медыя і створыць новы орган нагляду за СМІ.

Паводле слоў Мадзьяра, венгры заслугоўваюць мець медыя, якія «перадаюць праўду». Ён абвясціў пра намер прыняць новы закон аб медыя і гарантаваць свабоду прэсы пасля ўступлення на пасаду. Таксама ён адзначыў, што апошні раз выступаў у дзяржаўных СМІ ў верасні 2024 года, а падчас цяперашняй кампаніі не атрымаў ніводнага запрашэння ў эфір.

Палітык падкрэсліў, што не кіруецца помстай, а хоча рэформы сістэмы. У эфіры ён заклікаў прэзідэнта як мага хутчэй склікаць першае пасяджэнне Нацыянальнага сходу. Таксама абвінаваціў прадстаўнікоў улады, якія заканчваюць свае паўнамоцтвы, у знішчэнні дакументаў у знешнепалітычным і абаронным ведамствах.

Пасля падліку больш за 98% галасоў TISZA атрымлівае 136 месцаў у 199-мясцовым парламенце, што дае ёй канстытуцыйную большасць. Кааліцыя Fidesz і Хрысціянскіх дэмакратаў на чале з Віктарам Орбанам мае 57 мандатаў, ультраправая Mi Hazánk Mozgalom — шэсць. У адной акрузе прызначана паўторнае галасаванне.

PAP/нг

Выбары ў Венгрыі: «Фідэс» Орбана прайграе, уладу бярэ апазіцыйная партыя «Ціса» Петэра Мадзьяра

12.04.2026 19:31
Прэм'ер-міністр Віктар Орбан і яго партыя «Фідэс» кіравалі Венгрыяй апошнія 16 гадоў.