Беларуская Служба

Дональд Трамп просіць Кітай, каб ён не пастаўляў узбраення ў Іран

15.04.2026 14:52
Сі Цзіньпін адказаў, што Пекін не пастаўляе зброі Тэгерану.
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. PAP/EPA/SALWAN GEORGES / POOL

Прэзідэнт ЗША звярнуўся з просьбай да кітайскага лідара не перадаваць зброю Ірану, паведамляе Reuters са спасылкай на размову з Дональдам Трампам для Fox Business Network.

Сі Цзіньпін адказаў, што Пекін не пастаўляе зброі Тэгерану.

Прэзідэнт ЗША не ўдакладніў, калі ён перапісваўся з Сі Цзіньпінам. Дональд Трамп таксама аспрэчыў, быццам бы змены на рынку нафты могуць паўплываюць на яго сустрэчу з кітайскім лідарам. Прэзідэнт ЗША плануе сустрэцца з Сі Цзіньпінам у маі.

«Яму патрэбная нафта, не нам», — дадаў Трамп.

IAR/нг

Мірныя перамовы паміж ЗША і Іранам у Ісламабадзе закончыліся правалам

12.04.2026 10:03
Амерыканская дэлегацыя пакінула Пакістан.

Патавая сітуацыя ў перамовах ЗША ды Ірану можа прывесці да аднаўлення вайны

13.04.2026 15:43
У нядзелю адбыліся перамовы паміж прадстаўнікамі дзьвюх краін, якія скончыліся безвынікова.