Беларуская Служба

Уладзімір Пуцін едзе ў Пекін

15.05.2026 10:56
Гучаць здагадкі, што на перамовах могуць быць закрануты і такія пытанні, як мір з Украінай.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір ПуцінREUTERS

Уладзімір Пуцін едзе ў Пекін. Такую інфармацыю паведаміла ганконгская штодзённая газета «South China Morning Post» са спасылкай на ананімныя крыніцы, але дадзенае выданне кантралюецца кітайскімі ўладамі.

Перамовы з прэзідэнтам Кітая запланаваны на наступную сераду, 20 мая. Пуцін прыбудзе ў Кітай адразу пасля візіту Дональда Трампа ў Пекін. Гучаць здагадкі, што на перамовах могуць быць закрануты і такія пытанні, як мір з Украінай. Больш падрабязна перадае карэспандэнт Польскага радыё Тамаш Саевіч.

— Паводле крыніц ганконгскай газеты, візіт зʼяўляецца часткай звычайных кантактаў паміж Пекінам і Масквой. Паведамляецца, што ні пышнага парада, ні афіцыйнай сустрэчы не будзе, і як Трампа, Пуціна не будуць вітаць. Газета адзначае, што гэта першы раз, калі Кітай прымае лідараў ЗША і Расіі ў такі кароткі тэрмін. Урадавая газета сцвярджае, што гэта адлюстроўвае намаганні Пекіна ўмацаваць свае пазіцыі як ключавой дзяржавы ва ўсё больш фрагментаваным сусветным парадку.

Расійскія СМІ нядаўна паведамлялі, што Пуцін неўзабаве можа наведаць кітайскую сталіцу. Цяпер такія паведамленні прыходзяць з Кітая. 

Пасля расійскай агрэсіі ва Украіне Пекін умацоўвае свае адносіны з Масквой як эканамічна, так і праз ваеннае супрацоўніцтва. Аднак Кітай не пастаўляе Расіі зброю, што Захад палічыў бы чырвонай лініяй.

ПР/юл