Беларуская Служба

Канцлер Германіі вельмі незадаволены прапановай пачаць дыпламатычныя кантакты з Масквой

19.06.2026 17:38
Эманюэль Макрон і некалькі іншых лідараў выступілі з падобных пазіцый.
   .
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц.Foto: Фота: PAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Кіраўнік Еўрапейскай рады Антоніу Кошта выклікаў рэзкую незадаволенасць канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і краін Балтыі з-за спробы наладзіць дыпламатычныя кантакты з Масквой. Інфармацыйнае агенцтва DPA паведамляе пра дзве тэлефонныя размовы з Масквой, праведзеныя па ініцыятыве кіраўніка офіса Антоніу Кошты.

З нямецкіх урадавых колаў паступаюць паведамленні, што Фрыдрых Мерц рэзка адрэагаваў на гэта, падкрэсліўшы, што Антоніу Кошта з'яўляецца прадстаўніком Еўрапейскага Саюза, але не пасярэднікам у перамовах. Эманюэль Макрон і некалькі іншых лідараў выступілі з падобных пазіцый.

У саміце ЕС у Бруселі таксама ўдзельнічалі кіраўнікі ўрадаў, якія адкрыта падтрымалі дзеянні старшыні Еўрапейскай рады, у тым ліку канцлер Аўстрыі. Паводле яго слоў, Еўрапейскі Саюз у цяперашні час знаходзіцца ў такім становішчы, калі ён можа пачаць гэтыя перамовы з пазіцыі сілы ў адносінах аслабленай Расіі.

нг

Старшыня Еўрапейскай рады прапануе пачаць дыпламатычныя адносіны з Расіяй

19.06.2026 11:34
Не ўсе адабраюць такое рашэнне.