Беларуская Служба

Найбуйнейшы ў свеце завод па вытворчасці паўправаднікоў адкрыецца ў Германіі

02.07.2026 11:40
З-за стратэгічнага значэння, Еўрапейскі Саюз падтрымаў інвестыцыю адным мільярдам еўра.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.TyliJura/pixabay.com/CC0 Public Domain

Найбуйнейшы ў свеце завод па вытворчасці разумных паўправаднікоў адкрыецца сёння(2 ліпеня) ў Дрэздэне ў Германіі. Гэта зніжае залежнасць Еўропы ад азіяцкай і амерыканскай вытворчасці.

У прыватнасці, ужо цяпер кожны трэці чып, выраблены ў Еўропе, выпускаецца ў Саксоніі — нямецкай «Крэмневай даліне». Гэтая доля будзе расці, бо завод, які сёння афіцыйна адкрываецца, ужо некалькі дзён вырабляе складаныя паўправаднікі.

— Мы будзем масава вырабляць у Германіі мікракантролеры. Гэтыя мікракантролеры, МК (па-англ. microcontroller), патрэбныя ў вытворчасці аўтамабіляў. Улічваючы цяперашнія геапалітычныя рызыкі, вельмі важна, каб у нас былі вялікія і моцныя заводы тут, у Еўропе, — падкрэслівае Аляксандр Горскі, член праўлення «Infineon Technologies».

З-за стратэгічнага значэння Еўрапейскі Саюз падтрымаў інвестыцыю адным мільярдам еўра. Агульны кошт будаўніцтва і абсталявання завода складае пяць мільярдаў еўра.

Прадукцыю з Дрэздэна ўжо заказваюць у асноўным тры галіны прамысловасці — аўтамабільная, энергетычная і кампаніі, якія працуюць у сферы штучнага інтэлекту.

IAR/аз