У Вашынгтоне з-за моцнай спёкі адмянілі парад, прысвечаны 250-годдзю незалежнасці, які меў адбыцца ў суботу, 4 ліпеня, а 10:30 паводле мясцовага часу (17:30 паводле мінскага часу, 16:30 — паводле варшаўскага). Пра гэта гаворыцца ў паведамленні арганізатараў парада, інфармуе агенцтва Bloomberg.
У лісце гаворыцца, што Нацыянальная метэаралагічная служба аб'явіла папярэджанне аб экстрэмальнай спёцы для акругі Калумбія на 4 ліпеня. Тэмпература дасягне 43-46 градусаў па Цэльсію.
Хваля спёкі ахапіла многія амерыканскія гарады — тэмпература паветра ў ЗША даходзіць да 40 градусаў.
4 ліпеня 2026 года ЗША адзначаюць 250-годдзе сваёй дзяржаўнасці — у гэты дзень у 1776 годзе прадстаўнікі 13 калоній Паўночнай Амерыкі прынялі Дэкларацыю аб незалежнасці ад Брытанскай Імперыі. Шматтыднёвыя святкаванні ў ЗША ўключаюць шматлікія кірмашы і мерапрыемствы па ўсёй краіне, маштабныя феерверкі і спартыўныя спаборніцтвы.
вс