Беларуская Служба

ЗША — «асаблівая краіна», а амерыканцы — «найлепшыя людзі на планеце». Трамп выступіў на дзень незалежнасці краіны

05.07.2026 09:50
4 ліпеня ЗША адзначылі 250-годдзе незалежнасці краіны.
      .
Дональд Трамп выступае на Дзень незалежнасці ЗША.PAP/EPA/JIM LO SCALZO0/POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ва ўрачыстай прамове з нагоды 250-годдзя незалежнасці ЗША перасцярог амерыканцаў ад крайняй левай ідэалогіі.

 Нам у краіне не патрэбны камунізм. Ён ніколі не працаваў і не будзе працаваць, — сказаў Трамп падчас выступлення ў Вашынгтоне.

Ён зазначыў, што ЗША  «асаблівая краіна». 

— Мы  найлепшыя людзі на планеце,  сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Значная частка прамовы Трампа была прысвечаная гісторыі ЗША і амерыканскай арміі.

З-за навальніцы выступленне кіраўніка дзяржавы пачалося пазней, чым планавалася.

Камуністамі Трамп звычайна называе вельмі левае крыло Дэмакратычнай партыі, прадстаўнікі якога ў апошнія тыдні дабіліся перамог на выбарах у шэрагу штатаў. На пачатку бягучага месяца прэзідэнт ЗША неаднаразова заяўляў, што лічыць камунізм самай сур'ёзнай пагрозай для краіны за апошнія дзесяцігоддзі.

4 ліпеня 1776 года ў Філадэльфіі прадстаўнікі 13 штатаў падпісалі Дэкларацыю незалежнасці, якая абвясціла Злучаныя Штаты самастойнай дзяржавай, незалежнай ад Вялікабрытаніі.

вс

Паміж нашымі народамі ніколі не існавала супярэчнасцяў — Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці ЗША

04.07.2026 10:11
4 ліпеня 1776 года прадстаўнікі 13 штатаў падпісалі Дэкларацыю незалежнасці, якая абвясціла Злучаныя Штаты самастойнай дзяржавай.

У ЗША адмянілі парад у гонар Дня незалежнасці з-за моцнай спёкі

04.07.2026 16:41
Хваля спёкі ахапіла многія амерыканскія гарады — тэмпература паветра ў ЗША даходзіць да 40 градусаў.

Беларусы падзяляюць гэтую мару — Ціханоўская павіншавала ЗША з Днём незалежнасці

04.07.2026 17:34
Яна таксама выказала падзяку Дональду Трампу, яго адміністрацыі і спецпасланніку Джону Коўлу за «гуманітарныя намаганні, якія дапамагаюць вярнуць беларускіх палітычных зняволеных дадому».