Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Брытанскія знішчальнікі перахапілі расійскі самалёт, які скінуў гідраакустычныя буі

06.07.2026 15:15
Інцыдэнт адбыўся падчас аперацый у Нарвежскім моры ў рамках аперацыі Firecrest.
F-35A
F-35ADoor Nicky Boogaard from Hardinxveld-Giessendam, Netherlands - RNLAF F-35 take-off, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=83220893

Брытанскія знішчальнікі F-35 перахапілі расійскі патрульны самалёт, які скінуў гідраакустычныя буі паблізу брытанскага авіяносца, паведаміла Міністэрства абароны ў Лондане.

Расійскі Ту-142 наблізіўся да брытанскага карабля HMS Prince of Wales у Паўночнай Атлантыцы і, як паведамляецца, «не рэагаваў на міжнародныя частоты бяспекі».

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі падкрэсліла, што інцыдэнт адбыўся ў Нарвежскім моры ў рамках аперацыі Firecrest.

Паводле міністэрства, паводзіны расійскага самалёта былі «небяспечнымі і непрафесійнымі». Ту-142 перахапілі і суправаджалі два брытанскія знішчальнікі.

— Брытанская ўдарная група працягвае аперацыі на Поўначы разам з хаўруснікамі па НАТА, умацоўваючы бяспеку ў Арктыцы і Паўночнай Атлантыцы, — дадаецца ў паведамленні.

IAR/аз