Беларуская Служба

ЗША нанеслі ўдары па больш як 80 цэлях у Іране, генсек НАТА падтрымаў аперацыю

08.07.2026 08:25
Пад удар трапілі пераважна вайсковыя аб'екты.
 .
Армузскі праліў.Аўтар: Shahid Rajaee

ЗША ў ноч на 8 ліпеня нанеслі маштабныя авіяўдары па больш як 80 вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Ірана. Пад атакі трапілі сістэмы супрацьпаветранай абароны, камандныя пункты, радыёлакацыйныя станцыі, пускавыя ўстаноўкі ракет і тарпед, а таксама іншыя вайсковыя аб'екты. Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ перад пачаткам другога дня саміту Альянсу ў Анкары заявіў, што падтрымлівае дзеянні Вашынгтона:

— Я лічу, што гэта было абсалютна неабходна, таму што, калі дзейнічае рэжым спынення агню, а Іран фактычна яго парушае, мы бачылі, што адбылося ўчора, калі былі атакаваныя судны. Лічу, што вельмі важна, каб рэакцыя Злучаных Штатаў была рашучай, — сказаў Рутэ.

Паводле Вашынгтона, аперацыя стала адказам на атакі Ірана супраць камерцыйных суднаў у Армузскім праліве. Адначасова ЗША адмянілі выключэнне, якое дазваляла Ірану экспартаваць нафту.

iar/pap/эж