ЗША ў ноч на 8 ліпеня нанеслі маштабныя авіяўдары па больш як 80 вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Ірана. Пад атакі трапілі сістэмы супрацьпаветранай абароны, камандныя пункты, радыёлакацыйныя станцыі, пускавыя ўстаноўкі ракет і тарпед, а таксама іншыя вайсковыя аб'екты. Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ перад пачаткам другога дня саміту Альянсу ў Анкары заявіў, што падтрымлівае дзеянні Вашынгтона:
— Я лічу, што гэта было абсалютна неабходна, таму што, калі дзейнічае рэжым спынення агню, а Іран фактычна яго парушае, мы бачылі, што адбылося ўчора, калі былі атакаваныя судны. Лічу, што вельмі важна, каб рэакцыя Злучаных Штатаў была рашучай, — сказаў Рутэ.
Паводле Вашынгтона, аперацыя стала адказам на атакі Ірана супраць камерцыйных суднаў у Армузскім праліве. Адначасова ЗША адмянілі выключэнне, якое дазваляла Ірану экспартаваць нафту.
iar/pap/эж