Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў на саміце НАТА ў Анкары, што перамір'е паміж Вашынгтонам і Тэгеранам больш не дзейнічае. Паводле яго, пасля новай эскалацыі ён «больш не хоча мець з Іранам ніякіх спраў».
— Гэтыя надзвычай небяспечныя людзі ў Іране хворыя. Гэта зграя нягоднікаў. Хочаце ведаць праўду? Гэта нягоднікі. Таму мы іх не любім. Я іх не люблю. Гэта дрэнныя людзі. І мы пазбавім Іран ядзернай зброі. Мы не дазволім ім валодаць ёю, бо яны вар'яты, — заявіў Трамп.
У ноч на 8 ліпеня ЗША нанеслі маштабныя ўдары па больш як 80 вайсковых аб'ектах Ірана, у тым ліку па сістэмах СПА, камандных пунктах, радарах, пускавых устаноўках ракет і тарпед. Вашынгтон назваў аперацыю адказам на атакі Ірана супраць камерцыйных суднаў у Армузскім праліве. Пасля гэтага Іран паведаміў пра ўдары па амерыканскіх аб'ектах у Бахрэйне і Кувейце.
iar/эж