Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Іспанія пагадзілася выканаць патрабаванні аб павелічэнні фінасавага ўнёску ў НАТА. Раней на саміце Альянсу ў Анкары палітык пагражаў абмежаваць гандлёвыя адносіны з Мадрыдам праз недастатковыя, на яго думку, выдаткі на абарону.
— Іспанія сёння цалкам змяніла сваю пазіцыю. Яна праявіла вялікую шчодрасць. Ведаеце, я сказаў ім, што маю намер спыніць весці бізнес з Іспаніяй. У сувязі з гэтым яны ўлічылі маю просьбу аб «пазнейшай аплаце», а калі б яны гэтага не зрабілі, мы б нават не сталі з імі размаўляць. Яны паводзілі сябе вельмі дрэнна. На маю думку, яны сапраўды паступілі неналежным чынам, — заявіў Трамп.
Белы дом і НАТА пакуль не паведамілі дэталяў гэтага меркаванага пагаднення. Раней урад Іспаніі заяўляў, што можа выканаць абаронныя абавязацельствы Альянсу без павелічэння выдаткаў да 5% ВУП, захоўваючы цяперашні ўзровень каля 2%.
iar/эж