Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Патрыярх Сербскай праваслаўнай царквы асуджаны ў Славеніі за мабінг

11.07.2026 10:02
Справа тычыцца перыяду, калі Парфірый служыў мітрапалітам Загрэбска-Люблянскім.
 , , 2023 .
Патрыярх Парфірый, Бялград, 2023 г.Авторство: Andrija12345678. Собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=132339407

Суд у Любляне прыгаварыў патрыярха Парфірыя да чатырох месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду. Штраф, таксама з адтэрміноўкай, быў прысуджаны славенскаму прыходу Сербскай праваслаўнай царквы.

Справа тычыцца перыяду, калі Парфірый служыў мітрапалітам Загрэбска-Люблянскім. Былы прыходскі святар у Любляне абвінаваціў сваё начальства ў гадах мабінгу і помсты за адмову хаваць фінансавыя парушэнні абшчыны.

Славенскі суд па працоўных справах пастанавіў, што святар стаў ахвярай незаконных дзеянняў свайго працадаўцы.

Сінод Сербскай праваслаўнай царквы назваў прысуд у Любляне абуральным. Паводле епіскапаў, суд засноўваўся на «беспадстаўных абвінавачваннях» былога святара. Іерархі паведамілі, што будуць яго абскарджваць.

Уся справа мае беспрэцэдэнтны характар.

IAR/аз