Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кантакт з культурай можа запаволіць старэнне

15.07.2026 16:04
Паводле японскіх навукоўцаў, кантакт з культурай, напрыклад, наведванне кіно, тэатраў ці музеяў, уплывае на запаволенне фізіялагічнага старэння.
Ілюстрацыйнае фотаObraz hurk z Pixabay/CC0

Даследчыкі сцвярджаюць, што правялі першае ў свеце комплекснае даследаванне.

Як нагадваюць нам эксперты з Такійскага інстытута навукі, даследаванні ўжо паказалі, што розныя віды культурнага ўздзеяння падтрымліваюць здароўе і псіхічнае самаадчуванне пажылых людзей.

Цяпер японская каманда прадэманстравала, што такая актыўнасць можа спрыяць падаўжэнню жыцця. Даследаванне было апублікавана ў часопісе «Эпідэміялогія і грамадскае здароўе».

Навукоўцы сцвярджаюць, што правялі першае комплекснае даследаванне, якое вывучае сувязь паміж удзелам у культурным жыцці і фізіялагічным узростам. Яны абапіраюцца на дадзеныя амаль 2 тысяч чалавек, якія ўдзельнічаюць у Англійскім працяглым даследаванні старэння — бягучым праекце, які адсочвае рэпрэзентатыўную выбарку жыхароў Англіі ва ўзросце 50 гадоў і больш.

Быў выяўлены відавочны ўплыў культурнага ўздзеяння на фізіялагічнае старэнне. Асобы, якія больш часу прысвячалі культурнай актыўнасці  кожныя некалькі месяцаў ці часцей  мелі фізіялагічны ўзрост на тры гады ніжэйшы, чым тыя, хто радзей удзельнічаў у культурных мерапрыемствах.

Больш падрабязны аналіз паказаў, што гэтыя асобы, як правіла, былі жанчынамі з больш высокім сацыяльна-эканамічным статусам, працавалі і мелі лепшае здароўе.

Аднак сувязь з культурай захоўвалася пасля ўліку дадатковых фактараў, такіх як даход і хранічныя праблемы са здароўем.

Даследчыкі прызнаюць, што неабходныя далейшыя даследаванні, каб ацаніць, ці прыводзіць удзел у культурным жыцці да паляпшэння здароўя ў доўгатэрміновай перспектыве і спрыяе здароваму старэнню.

У маі гэтага года навукоўцы з Вялікабрытаніі пісалі пра ўплыў мастацтва на здароўе на біялагічным узроўні. Іх артыкул, апублікаваны ў часопісе «Інавацыі ў старэнні», паказвае, што рэгулярныя заняткі такімі відамі дзейнасці, як чытанне, праслухоўванне музыкі або наведванне мастацкіх галерэй, запавольвае старэнне клетак.

РАР/юл