Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША завяршылі сёмую запар ноч удараў па Іране

18.07.2026 07:57
Амерыканскія ваенныя ўдарылі па аб'ектах назірання, ваеннай лагістычнай інфраструктуры, падземных складах зброі.
Выбухі падчас амерыканскіх удараў па Іране REUTERS

Цэнтральнае камандаванне ЗША (CENTCOM) абвясціла, што амерыканскія войскі завяршылі сёмую запар ноч атак на Іран. Ваенныя здзейснілі ўдары па аб'ектах назірання, ваеннай лагістычнай інфраструктуры, падземных складах зброі і ваенна-марскіх сродках. Амерыканскія войскі выкарыстоўвалі знішчальнікі, беспілотнікі і ваенныя караблі.

— Больш за 50 000 амерыканскіх вайскоўцаў дзейнічаюць па ўсім Блізкім Усходзе і застаюцца ў гатоўнасці, падрыхтаваныя і здольныя нанесці смяротны ўдар, — напісала Цэнтральнае камандаванне ЗША ў сацыяльных сетках.

У адказ Іранская Рэвалюцыйная варта заявіла пра ўдар па порце Эль-Ахмадзі і амерыканскім цэнтры сувязі ў Кувейце. Амерыканскія вайсковыя караблі папаўняюць запасы ў Эль-Ахмадзі.
Таксама быў атакаваны разведвальны цэнтр у Бахрэйне. Іран таксама сцвярджае, што збіў амерыканскія знішчальнікі ў Іарданіі і працягвае атакаваць амерыканскія войскі па ўсім рэгіёне.

Кувейт і Іярданія абвясцілі, што яны адказваюць на авіяўдары, і сірэны паветранай трывогі прагучалі чатыры разы ў Бахрэйне. Сродкі супрацьпаветранай абароны Кувейта перахапілі беспілотнікі і ракеты з Ірану. Іарданскія вайскоўцы паведамілі, што іх сілы супрацьпаветранай абароны перахапілі і збілі 10 іранскіх ракет, якія парушылі паветраную прастору краіны.

ПР/юл