Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Зборная Іспаніі другі раз выйграла чэмпіянат свету па футболе

20.07.2026 08:45
У сваю чаргу найлепшым бамбардзірам з 10 галамі стаў француз Кіліян Мбапэ.
   -
Іспанскія заўзятары ў Нью-ЁркуPAP/EPA/KENA BETANCUR

Зборная Іспаніі другі раз выйграла чэмпіянат свету па футболе. У фінале іспанцы перамаглі дзеючага чэмпіёна — Аргенціну з лікам 1:0 пасля дадатковага часу. Лёс перамогі Іспаніі вырашыў гол Ферана Торэса на 106-й хвіліне матчу.

За фіналам з трыбун назіралі, сярод іншага, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і яго жонка Меланія.
Упершыню ў гісторыі ў фінале чэмпіянату свету сустрэліся дзеючы чэмпіёны Еўропы і дзеючы чэмпіён свету, адначасова пераможца Кубка Амерыкі.

Іспанія выходзіла ў фінал чэмпіянату свету ў другі раз і зноў перамагла. Упершыню гэта адбылося ў 2010 годзе, калі іспанская зборная перамагла Нідэрланды з лікам 1:0 таксама пасля дадатковага часу.

У сваю чаргу найлепшым бамбардзірам з 10 галамі стаў француз Кіліян Мбапэ. Напярэдадні яго каманда прайграла матч за трэцяе месца зборнай Англіі з лікам 4:6. Мбапэ — першы гулец, які двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянаіу свету ўпершыню — на чэмпіянаце свету 2022 года ў Катары, калі ён стаў найлепшым бамбардзірам з васьмю галамі.

Сёлетні чэмпіянат свету праходзіў у трох краінах: ЗША, Канадзе і Мексіцы. У ім удзельнічалі 48 каманд, турнір доўжыўся рэкордныя 39 дзён, падчас якіх адбыліся 104 матчы для таго, каб вызначыць пераможцу.

Наступны турнір адбудзецца ў 2030 годзе ў Іспаніі, Партугаліі і Марока, хоць першыя тры матчы пройдуць у Паўднёвай Амерыцы — Уругваі, Аргенціне і Парагваі — у гонар стагоддзя першага чэмпіянату свету.

PAP/аз