Сілы марской аперацыі Еўрасаюза Irini 20 ліпеня праверылі танкер Mv South Star, які падазраюць у плаванні пад фальшывым сцягам з парушэннем міжнароднага марскога права. Пра гэта паведаміла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах Кая Калас.
— Кожны незаконны рэйс дапамагае падтрымліваць расійскую ваенную машыну. Нашы санкцыі мы падмацоўваем дзеяннямі на моры, — заявіла дыпламатка.
Таксама краіны ЕС ухвалілі пачатак праверкі сапраўднасці сцягоў суднаў, якія падазраюцца ў прыналежнасці да расійскага «ценявога флоту», у рамках ваенна-марской аперацыі Atalanta.
Паводле Калас, гэтыя меры павінны павысіць эфектыўнасць санкцый супраць Расіі і перашкодзіць абыходу абмежаванняў на экспарт расійскай нафты. «Ценявым флотам» называюць сетку танкераў, якія часта працуюць пад зменнымі сцягамі і выкарыстоўваюцца для транспартавання расійскай нафты ў абыход міжнародных санкцый.
iar/эж