Еўрапейская камісія наклала на Google штрафы на агульную суму 890 мільёнаў еўра за парушэнне Закона ЕС аб лічбавых рынках. Брусель устанавіў, што кампанія аддавала перавагу ўласным сэрвісам у выніках пошуку і перашкаджала распрацоўшчыкам праграм інфармаваць карыстальнікаў аб больш танных прапановах па-за крамай Google Play.
Google была аштрафавана двойчы — на 460 мільёнаў еўра і 430 мільёнаў еўра. Камісія загадала кампаніі змяніць спосаб прадстаўлення вынікаў пошуку і дазволіць распрацоўшчыкам свабодна накіроўваць кліентаў на альтэрнатыўныя каналы продажаў.
У Google ёсць 60 дзён, каб выканаць рашэнне. У адваротным выпадку ёй пагражаюць дадатковыя штрафы ў памеры да пяці працэнтаў ад сусветнага гадавога абароту кампаніі.
ав