Больш за 220 тысяч чалавек былі эвакуяваныя з раёнаў, якім пагражаюць лясныя пажары ў Францыі і Іспаніі. У Францыі каля 200 тысяч жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы, галоўным чынам у дэпартаментах Жыронда і Ланды. Кіроўцаў папрасілі пазбягаць дарог у дэпартаменце Жыронда, каб палегчыць доступ экстранных службаў. Пажар набліжаецца да Бардо. Прэзідэнт Эманюэль Макрон прыцягнуў войска для барацьбы з полымем.
У Іспаніі пажары на захад ад Мадрыда аб'ядналіся ў адзін фронт і блізкія да зліцця з іншым буйным пажарам у Кастыліі і Леоне. У мадрыдскім рэгіёне больш за 60 тысяч чалавек былі эвакуяваныя або атрымалі загад заставацца дома. Улады прызнаюць, што пажар дасягнуў свайго піку, а пажарныя дадаюць, што ў іх закончыліся магчымасці стрымліваць полымя. Прэм'ер-міністр Педра Санчэс наведае зону пажару сёння (25 ліпеня). Пажар таксама парушыў працу аднаго з цэнтраў касмічнай сувязі NASA у Іспаніі, аб'ект быў вывезены ў бяспечнае месца. Еўрапейскі Саюз адправіў чатыры пажарныя самалёты ў Іспанію і тры – у Францыю.
IAR/нг